Кіраўнікоў БелаПАНу перавялі ў СІЗА


Журналісты «БелаПАН» Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў. Калаж з фотаздымкаў «Белсату»

Дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску, паведамляе Еўрарадыё.

Па словах жонкі Дзмітрыя Наважылава, 28 жніўня ў «Валадарцы» ў яе прынялі перадачу для мужа. Дачка Ірыны Леўшынай мяркуе, што яе маці таксама знаходзіцца на Валадарскага.

Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў удома і ў офісе кампаніі. Яны падазраваныя паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Праваабаронцы прызналі затрыманых работнікаў БелаПАНу палітвязнямі.

Hавiны
Галоўнай рэдактарцы БелаПАНу Ірыне Леўшынай на Акрэсціна не выдалі матраца і падушкі
2021.08.24 14:30

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў