У Мёрах пад коламі смеццявоза загінула жанчына


Раніцай суботы 29 ліпеня ў Мёрах Віцебскай вобласці адбылося трагічнае ДТЗ. Пажылая мясцовая жыхарка загінула пад коламі смеццявоза, кіроўца не заўважыў яе. Пра гэта паведамляе УДАІ УУС Віцебскай вобласці.

У Мёрах пад коламі смеццявоза загінула жанчына. Крыніца: vitebsk_gai / Telegram

За стырном смеццявоза быў малады мужчына 1991 года нараджэння. Пасля пагрузкі кантэйнера са смеццем ён пачаў рухацца, не пераканаўшыся ў бяспецы манеўру.

Заднім левым колам смеццявоз наехаў на жанчыну 1942 года нараджэння, якая была на праезнай частцы.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.

Падобны трагічны выпадак здарыўся ў жніўні мінулага года. Тады ў Віцебску смеццявоз наехаў на дзяўчынку на ровары, якая выехала на дарогу. З цялеснымі пашкоджаннямі дзіця даставілі ў больніцу, але праз некаторы час дзяўчынка памерла. У дачыненні 26-гадовага кіроўцы грузавіка распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК РБ.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў