Мінабароны Расеі пра абстрэл шматпавярховіка ў Дняпры: «Мэта ўдару дасягнутая»


Міністэрства абароны Расеі пацвердзіла нанясенне ўдару па ўкраінскім Дняпры (у РФ яго называюць Днепрапятроўскам). У выніку абстрэлу пацярпелі жылыя дамы, але ў ведамстве заяўляюць, што дасягнулі сваіх мэтаў.

Вынікі абстрэлу Дняпра 28 ліпеня.
Фота: Сергій Лисак / Дніпропетровська ОДА (ОВА) / Telegram

«Увечары 28 ліпеня Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі нанеслі ўдар высокадакладнай зброяй па пункце кіравання ЗСУ ў горадзе Днепрапятроўск. Прызначаны аб’ект знішчаны. Мэта ўдару дасягнутая», – заявілі ў Мінабароны РФ.

Вынікі абстрэлу Дняпра 28 ліпеня.
Фота: Сергій Лисак / Дніпропетровська ОДА (ОВА) / Telegram

Паводле кіраўніка Днепрапятроўскай вобласці Украіны Сяргея Лысака, у выніку расейскага абстрэлу пацярпелі будынак СБУ, тры адміністрацыйныя і пяць жылых будынкаў, з якіх два – шматпавярховыя.

Вынікі абстрэлу Дняпра 28 ліпеня.
Фота: Сергій Лисак / Дніпропетровська ОДА (ОВА) / Telegram

У выніку ракетнага абстрэлу Дняпра пацярпелі дзевяць асобаў. Сярод іх двое дзяцей – 14 і 17 гадоў. У іх і яшчэ дзвюх 20-гадовых дзяўчат акубаратраўма. Яшчэ пяцёра – з рванымі ранамі. Гэта мужчыны ва ўзросце ад 18 да 53 гадоў і 77-гадовая жанчына.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў