«Наша Ніва»: у клініцы «Ладэ» ідзе зачыстка «няправільных» медыкаў, некаторыя пад следствам


Медыкаў прымушаюць звальняцца і запісваць «пакаянныя відэа».

«Ладэ».
Фота: doktora.by

Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на некалькі ўласных крыніцаў паведамляе пра «чысткі» паводле «спісаў нелаяльных» у буйным прыватным медычным цэнтры «Ладэ». Адзначаецца, што звальненні адбываюцца з ініцыятывы сілавікоў, а не кіраўніцтва медцэнтру.

«Некаторым прапануюць узяць іх на парукі або арганізаваць пакаяннае відэа ці ліст. Людзі рэагуюць па-рознаму. У асноўным кажуць, што асабліва няма ў чым каяцца», – кажа крыніца выдання.

У спісах на звальненне – дзясяткі дактароў, дадае «Наша Ніва». Некалькі вядучых спецыялістаў хірургічных спецыяльнасцяў з «Ладэ» трапілі пад следства.

«Пакаянныя відэа» сталі з’яўляцца ў дзяржаўных медыях: медыкі кажуць, што выходзілі на пратэсты «пад ціскам сацсетак». Сцвярджаецца, што медыкам пагражаюць забаронай на працу ва ўсіх медычных цэнтрах.

«Ладэ» працуе з 1992 года і называе сябе найбуйнейшым шматпрофільным медычным цэнтрам Беларусі. Медыкі прапаноўваюць дапамогу ў шасці дзясятках розных напрамкаў. Цэнтр мае шэсць падраздзяленняў у Менску, па два ў Берасці і Горадні.

Міністэрства аховы здароўя ў траўні прыпыняла на месяц працу «Ладэ» – нібыта былі выяўленыя парушэнні выканання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце і ліцэнзаванні.

Расследaванні
Артапедаў «зачысцілі» ў інтарэсах сяброўкі Лукашэнак
2022.07.12 17:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў