У Польшчы завяршаецца будаўніцтва 5-метровага плота на мяжы з Беларуссю


Польшча практычна завяршыла будаўніцтва 180-кіламетровага плота ўздоўж мяжы з Беларуссю, паведамляе польская памежная служба. Вышыня плота складае 5,5 метра.

Плот уздоўж мяжы Польшчы з Беларуссю. Крыніца: Straz_Graniczna/Twitter

«Працы па будаўніцтве фізічнага бар’ера на мяжы Польшчы і Беларусі падыходзяць да канца. Устаноўка электроннага барʼера ўжо пачалася. Для буйных жывёл існуе 24 пераходы праз фізічны барʼер і 140 тысяч адтулін для дробных жывёл, а таксама водапрапускныя трубы на існуючых вадацёках», – гаворыцца ў паведамленні польскай памежнай службы.

Агароджа таксама абсталююць камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар’ера.

У Люблінскім ваяводстве, дзе натуральным бар’ерам зʼяўляецца Заходні Буг, задзейнічаюць іншыя спосабы ўмацавання мяжы.

Будаўніцтва пастаяннай агароджы на польска-беларускай мяжы пачалі ў канцы студзеня 2022 года. Як і планавалася, агароджу пабудавалі за шэсць месяцаў. Сейм Польшчы выдзеліў на пабудову больш за 400 млн долараў.

Плот уздоўж мяжы Польшчы з Беларуссю.
Фота: Straz_Graniczna/Twitter

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў