Мінінфарм заблакаваў сайт Беларускага расследавальніцкага цэнтру


Нагодай для абмежавання дасяжнасці сайту стала рашэнне Міністэрства інфармацыі, «прынятае паводле Закону Рэспубліі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе БАЖ.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр – гэта незалежны праект, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі.

Цэнтр заснавалі каманды праграмаў «Давайце разбірацца», «Лукавыя навіны», «Шчыра кажучы» і «Эканоміка з Чалым», якія выходзяць на тэлеканале «Белсат».

БРЦ – сябра Цэнтр расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). Журналісты Цэнтру – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.

Hавiны
Беларускі расследавальніцкі цэнтр, які знайшоў патаемныя актывы Гуцэрыева, атрымаў міжнароднае прызнанне
2022.04.19 16:51

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў