Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці: улады Беларусі зрабілі яшчэ адзін крок да самаізаляцыі


Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці пракаментавала рашэнне афіцыйнага Менску выйсці з праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства».

У адказе на запыт «Белсату» прэс-сакратарка ЕСЗД Набіла Масралі адзначае, што ЕЗ шкадуе аб рашэнні рэжыму Лукашэнкі прыпыніць удзел ва «Усходнім партнёрстве».

«Гэтае рашэнне служыць толькі далейшай ізаляцыі Беларусі і стала яшчэ адной дэманстрацыяй пагарды да беларускага народу, які атрымлівае выгаду ад супрацы і розных праграмаў у межах «Усходняга партнёрства». ЕЗ застаецца адкрыты для працягу працы з беларускім народам у гэтых межах і будзе працягваць падтрымліваць беларускі народ і грамадзянскую супольнасць, а таксама іх дэмакратычныя памкненні», – падкрэсліваецца ў заяве.

Паводле Масралі, настойваючы на тым, каб кіраўнікі місіі Еўразвязу ў Беларусі быў адкліканыя для кансультацыяў у Брусель, «улады Беларусі зрабілі яшчэ адзін крок да самаізаляцыі».

«Захаванне адкрытых каналаў сувязі мае вырашальнае значэнне ў крызісны час. Мы заўсёды да гэтага імкнуліся», – дадала яна.

Hавiны
Каму беларускія ўлады нашкодзяць выхадам з «Усходняга партнёрства»
2021.06.28 19:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў