Вынікі ЦЭ. Выпускнікі кажуць пра збоі, чыноўнікі пярэчаць: пераліку не будзе


Вучні, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, звярнулі ўвагу, што вынікі падлічаныя няправільна, на іхную думку. Бацькі і выпускнікі абурыліся ды патрабуюць пераліку, піша «Зеркало». Чыноўнік з Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў адрэагавалі на скаргі, паведамляе БелТА.

Выпускнікі школ, якія здавалі цэнтралізаваны іспыт па беларускай і расейскай мовах, звярнулі ўвагу, што вынікі падлічаныя няправільна.
Школьніца падчас цэнтралізаванага экзамену. Здымак ілюстрацыйнага характару.
Фота: БелТА

Выпускнікі школаў, якія здавалі цэнтралізаваны іспыт па беларускай і расейскай мовах, звярнулі ўвагу, што вынікі падлічаныя няправільна.

«У кагосьці вынікі – 101 і 103 балы. Ці, напрыклад, у кагосьці 0,0000000000074 бала ці нават нуль. Як такое магчыма? Усе ў шоку», – цытуе абурэнне выпускнікоў «Зеркало».

Адзіннаццацікласнікі ды іхныя бацькі звярнуліся ў гарачую лінію Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ). Там адказалі, што сапраўды меў месца збой сістэмы, вынікі будуць перагледжаныя. Але пазней БелТА распаўсюдзіла каментар дырэктара РІКВ Юрыя Міксюка:

«Пераліку вынікаў цэнтралізаванага экзамену не будзе. Тыя балы, якія абітурыенты бачаць у асабістым кабінеце на сайце РІКВ, актуальныя, правільныя. Яны пойдуць у сертыфікат».

ЦЭ ў Беларусі адбываецца ўпершыню. Кожны выпускнік здаваў два цэнтралізаваныя экзамены. Адзін з іх абавязковы – па расейскай ці беларускай мове. Другі прадмет старшакласнікі могуць выбраць самастойна. Афіцыйна паведамляюць, што заданні адаптавалі да базавага ўзроўню школьнай праграмы.

Агляд
Уступная кампанія 2023 года ў Беларусі. Колькі каго куды бяруць і што варта ведаць
2023.05.25 07:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў