Польшча закрывае мяжу для прычэпаў з беларускімі і расейскімі нумарамі


З 1 чэрвеня Польшча прыпыняе рух грузавікоў праз мяжу, якія зарэгістраваныя ў Беларусі і Расеі. Забарона будзе дзейнічаць да асаблівага распараджэння, піша ПАП.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Ад 24 гадзіны з 1 чэрвеня спыняецца памежны рух грузаў у пунктах пропуску праз мяжу з Беларуссю для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і складаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі ці Расеі.

Абмежаванне ўводзіць Польшча да асаблівага распараджэння.

29 траўня Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы падпісаў дакумент, згодна з якім санкцыі закрануць 365 асобаў з Беларусі. Ім забараняецца ўезд не толькі ў Польшчу, але і ў Шэнгенскую зону.

Санкцыі Польшча ўвяла ў звязку з пастановаю Вярхоўнага Суда Беларусі ў справе адмовы ад задавальнення касацыйнай скаргі Анджэя Пачобута і рэпрэсіямі ўладаў Беларусі супраць палітычных апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Польшча ўвяла дадатковыя санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
2023.05.29 16:30

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў