Візавыя цэнтры Літвы з 31 траўня зноў будуць прымаць дакументы на шэнгенскія візы.
Дакументы прымаюць на атрыманне візаў C.
Аднак цяпер для падачы заявы на візу неабходна будзе мець пры сабе пасведчанне аб праходжанні вакцынацыі ад COVID-19 на адной з 24-х афіцыйных моў Еўразвязу. Напрыклад, на ангельскай.
Сярод дапушчальных вакцынаў толькі чатыры – COVID-19 Vaccine Janssen, Comirnaty, COVID-19 Vaccine Moderna, Vaxzervia.
У спісе няма вакцынаў «Спутник V» і «Sinopharm», якія робяць у Беларусі.
АД, belsat.eu