Ціханоўская заклікала беларусаў падтрымаць адзін аднаго ў дзень Глабальнага пікета салідарнасці


Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Палітычная лідарка звярнулася праз свой тэлеграм-канал да беларусаў усяго свету і нашай краіны і абвесціла гадавіну затрымання яе мужа днём Глабальнага пікета салідарнасці:

«Увесь свет падтрымлівае беларусаў у нашай барацьбе за свае правы і свабоду ўжо цэлы год. Сёння, 29 траўня, у дзень затрымання Сяргея Ціханоўскага, у дзясятках краін і сотнях гарадоў людзі выйдуць на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. У Вільні а 18:00 таксама пройдзе вялікая акцыя. Я абавязкова туды прыйду – прыходзьце і вы!

Але важней за ўсё, каб беларусы падтрымалі адзін аднаго ў Беларусі. Вы можаце выйсці з плакатам або проста надзець белае перад выхадам на вуліцу як частка акцыі #ЦветПротивТьмы, адправіць ліст палітвязням або падтрымаць іх сем’і праз фонды салідарнасці. Вы можаце падтрымаць самага Ціханоўскага, проста пакінуўшы на бачным месцы свае тапкі ў гонар акцыі «Дзе вашы тапкі, беларусы?».

Самае галоўнае – не заставайцеся ўбаку. Нам разам будаваць новую Беларусь, і пачынаць заўсёды трэба з сябе».

Акцыя «Беларусы, дзе вашыя тапкі?!» пачалася напярэдадні ў Менску

Акцыя «Беларусы, дзе вашыя тапкі?!» пачалася напярэдадні ў Менску. Фота ад чытачоў «Белсату»
Акцыя «Беларусы, дзе вашыя тапкі?!» пачалася напярэдадні ў Менску. Фота ад чытачоў «Белсату»
Акцыя «Беларусы, дзе вашыя тапкі?!» пачалася напярэдадні ў Менску. Фота ад чытачоў «Белсату»
Гісторыі
«Роля ягоная была аграмаднаю». Год таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага
2021.05.29 09:00
Гісторыі
Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Марыя Мароз: Цешуся, што справа Сяргея Ціханоўскага жыве
2021.05.29 10:44

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў