Палітзняволеная Наталля Раентава выйшла на волю пасля 8 месяцаў калоніі.
Жанчыну судзілі за тое, што 29 жніўня, пасля Жаночага маршу салідарнасці, яна ўкусіла супрацоўніка АМАПа Андрэя Хоміча за сцягно падчас затрымання ў тралейбусе, дзе яна ехала з братам Аляксандрам.
Пацярпелы супрацоўнік АМАПу запытаў маральную кампенсацыю ў памеры двух тысяч рублёў, бо, па яго словах, гэта відэа з момантам затрымання трапіла ў сацсеткі «Карнікаў» і ад гэтага пацярпелі яго блізкія.
У сваім апошнім слове на судзе Наталля заявіла, што ўкусіла міліцыянта ў стане стрэсу і афекту.
Брата Наталлі Аляксандра Раентава таксама судзілі. Яму далі пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 363 КК («Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак»).
АД, belsat.eu