Найбуйнейшы вытворца побытавай хіміі і касметыкі «Henkel» сыходзіць з Беларусі


Нямецкі канцэрн «Henkel», які ёсць найбуйнейшым вытворцам побытавай хіміі і касметыкі, спыняе сваю дзейнасць у Беларусі, паведамляецца ў апошняй справаздачы канцэрну.

Раней канцэрн заявіў аб сыходзе з расейскага рынку.

Прадукцыя «Henkel».
Фота: Bloomberg news

Рашэнне спыніць бізнес у Беларусі і Расеі закране больш за 2500 працаўнікоў і гадавы аб’ём продажаў на суму каля 1 млрд еўраў. Свой сыход кампанія абвесціла ў выніку вайны ва Украіне.

«Улічваючы развіццё вайны на Украіне, мы пастанавілі спыніць сваю дзейнасць у Расеі. Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць сваю дзейнасць у Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні.

«Henkel» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў мыйных сродкаў, касметыкі і сродкаў асабістай гігіены ды клеявых матэрыялаў. Яму належаць такія брэнды, як «Persil», «Losk», «Schwarzkopf», «Fa», «Taft», «Syoss», «Ceresit», клей «Момент», «Pril», «Bref», «Vernel», «Пемалюкс», «Ласка», «Дэні», «Somat», «Clin», «Brillance», «Shamtu», «Metylan» і іншыя.

Аналітыка
Беларускія банкі ўводзяць абмежаванні на зняцце наяўных з замежных картак. Якія ліміты ўводзяць і навошта?
2022.04.29 08:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў