Дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы арыштавалі на 15 содняў, паведамляюць праваабаронцы.
Суд над Сафіяй Скоблай прайшоў 28 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).
Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 содняў.
26-гадовую дзяўчыну затрымалі ў Менску 26 красавіка і да суда змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.
АД belsat.eu