КДК не дазволіў мабільным аператарам падняць кошты


Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі заяўляе, што аператары мабільнай сувязі робяць спробы павысіць цэны паслугаў. У Камітэце перакананыя, што фінансавы стан аператараў стабільны, таму гэтыя спробы кантралёры спынілі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pxfuel

Камітэт дзяржкантролю не дазволіў аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі падняць цэны на паслугі сувязі.

Кантралёры паведамляюць, што яшчэ на пачатку года аператары спрабавалі павялічыць кошты праз дадаванне некаторых паслугаў да абаненцкай аплаты (напрыклад, «безліміт хвілінаў унутры сеткі», «безлімітны інтэрнэт»). Другую спробу чыноўнікі прыпынілі ў сакавіку, калі аператары анансавалі павышэнне цэнаў на дадатковыя і сэрвісныя паслугі, цэны на якія пакуль не рэгулююцца дзяржавай.

У выніку КДК пастанавіў уключыць дадатковыя і сэрвісныя паслугі аператараў сувязі ў пералік рэгуляваных цэнаў.

Аналітыка
Галоўчанка сцвярджае пра адаптацыю гандляроў, а спажыўцы адчуваюць дэфіцыт некаторых тавараў
2022.11.01 17:07

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў