Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі захаваецца да красавіка 2024 года


Дзеянне зоны абмежавання палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў на поўдні Беларусі прадоўжваецца да канца сакавіка 2024 года. Да гэтага моманту захаваецца і пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі, адзначае маніторынгавая група «Беларускі гаюн».

Зона абмежавання палётаў над Беларуссю. Графіка: Беларускі Гаюн / Telegram

Забарона на палёты тычыцца і дронаў (БПЛА). Але не распаўсюджваецца на авіяцыю ВПС Беларусі, Дзяржаўнага памежнага камітэту ды МНС. Тэрыторыя зоны абмежавання палётаў не змянілася, сцвярджае «Беларускі гаюн».

Забарону на палёты над паўднёвай часткай Беларусі ўвялі ў дзень пачатку расейскага ўварвання ва Украіну – 24 лютага 2022 года. Акурат з поўдня Беларусі запускаліся ракеты на тэрыторыю Украіны, адбываліся транзітныя палёты з Расеі, у тым ліку беспілотнікаў.

З пачатку вайны з Беларусі на тэрыторыю Украіны паляцела 721 ракета. Апошні запуск быў зафіксаваны 6 кастрычніка 2022 года.

Тым не менш, у сувязі з працягненнем дзеяння зоны абмежавання палётаў рызыка абстрэлаў ракетамі па Украіне з поўдня Беларусі не знікне да красавіка 2024 года, падагульняе «Беларускі гаюн».

Агляд
Сітуацыя ва Украіне: лакальныя прасоўванні расейцаў на ўсходзе краіны
2023.12.28 19:39

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў