У Польшчы выдалі ордар на арышт салдата, які ўцёк у Беларусь


Пракуратура беластоцкага раёну Беласток-Поўнач 27 снежня выдала ордар на арышт салдата 16-ай Паморскай механізаванай дывізіі Эміля Чэчка, які дэзертаваў у Беларусь. Ордар дзейнічае на тэрыторыі Польшчы, паведамляе польскі тэлеканал tvn24.pl.

Салдат Эміль Чэчка. Скрыншот з відэа: https: pridybaylo / Telegram

Раней пракуратура Беластоку завочна прад’явіла польскаму салдату абвінавачанне па ч.3 артыкула 339 КК («Дэзерцірства»), пакаранне па якім – пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго года да 10 гадоў.

У рамках судовага разбору супраць салдата таксама могуць завесці справу за дзеянні «у дачыненні да знешняй разведкі і дзеянняў у дачыненні да злачынства» па артыкуле «Злачынствы супраць Рэспублікі Польшча», што караецца пажыццёвым зняволеннем.

«Ордар на арышт дзейнічае ў Польшчы. Пакуль гэта занадта ранняя стадыя вытворчасці, каб разглядаць пытанне аб экстрадыцыі», – распавёў намеснік раённага пракурора па ваенных пытаннях Радаслаў Вішэнка.

Нагадаем, салдат Эміль Чэчка праходзіў ваенную службу і прапаў без вестак пры выкананні сваіх абавязкаў у раёне населеных пунктаў Нараўка, Сямянаўка і Семянаўскага возера. Пачаўся пошук салдата, а пазней высветлілася, што ён перайшоў мяжу і збег у Беларусь.

Паводле інфармацыі беларускага боку, салдат уцёк у Беларусь 16 снежня. Ён папрасіў палітычнага прытулку і ўжо даў інтэрвʼю беларускім і расейскім прапагандыстам.

Hавiны
«Смажыў каўбасу на вогнішчы». БТ паказала дзіўны фрагмент размовы з польскім дэзерцірам
2021.12.17 16:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў