Апошні дзень футбольнага чэмпіянату краіны прынёс срэбра БАТЭ


Сёння, 28 лістапада скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе. У апошні дзень турніру было толькі два важных пытанні: якія медалі будуць у БАТЭ і менскага «Дынама», і хто згуляе з «Крумкачамі» у пераходных матчах.

Па выніках чэмпіянату БАТЭ стаў другім, а менскае «Дынама» заняло трэцяе месца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менскае «Дынама» гуляе з ФК «Слуцк». 2 траўня 2020 г.
Фота: Misha Alexandrov / imago sport / Forum

Два галоўныя гарады апошняга туру – Барысаў і Мазыр. У першым з іх БАТЭ прымаў «Віцебск», перамога барысаўчан не пакідала шанцаў менчукам, і БАТЭ іх не даў. «Віцебск» быў разгромлены з лікам – 4:0, галы забілі Грамыка, Сігневіч, Яблонскі і Юсаў. Такім чынам, у БАТЭ срэбра.

Пасля гульні галоўны трэнер барысаўскага клубу Віталь Жукоўскі заявіў, што не будзе трэнаваць у БАТЭ ў наступным сезоне.

У Мазыры «Славія» і менскае «Дынама» згулялі ў нічыю 0:0. Гэты вынік не задаволіў нікога з супернікаў, але прынёс менскай камандзе бронзу, а «Славія» за права застацца ў элітным дывізіёне згуляе ў пераходных гульнях з «Крумкачамі».

Аналітыка
Салігорскі «Шахцёр» зноў чэмпіён Беларусі па футболе. Чаму ён і якім коштам
2021.10.28 17:22

Нагадаем, што датэрмінова другі год запар чэмпіёнам стаў салігорскі «Шахцёр», а элітны дывізіён пакідаюць рэчыцкі «Спадарожнік» (які разваліўся пасля таго, як усе гульцы падпісалі праўладны ліст) і «Смаргонь». Іх заменяць «Арсенал» і «Белшына».

АС belsat.eu

Стужка навінаў