У Латвіі вынеслі прысуд беларусу, якога абвінавацілі ў шпіянажы


Рыжскі гарадскі суд 28 кастрычніка прыгаварыў грамадзяніна Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць беларускай ваеннай разведкі, а таксама да ўмоўнага нагляду на тры гады, паведамляе партал «Delfi». Яго імя невядома.

Рыжскі гарадскі суд. Крыніца: LETA

Крымінальны пераслед беларуса быў ініцыяваны Службай дзяржаўнай бяспекі, яго затрымалі 15 лютага 2022 года па падазрэнні ў шпіянажы. Паведамляецца, што ён таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб’екты латвійскай абароннай сістэмы, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя абʼекты грамадзянскай інфраструктуры па даручэнні беларускай вайсковай разведкі.

Звесткі, атрыманыя падчас расследавання службы, сведчыць аб тым, што беларус атрымаў разведвальную інфармацыю як мінімум па 17 абʼектах дзяржаўнай важнасці.

Атрыманая беларусам інфармацыя можа быць карыснай для ўладаў Беларусі, а таксама яе саюзніку Расеі, у выпадку магчымага ваеннага канфлікту з NATO, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на ваенныя аб’екты і Крытычная інфраструктура краіны.

«Такім чынам, інфармацыя, атрыманая асобай незаконным шляхам і перададзеная службе ваеннай разведкі Беларусі, патэнцыйна можа нанесці істотную шкоду забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абароназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту», – паведамляе партал.

У ходзе следства ўстаноўлена, што для тайнага супрацоўніцтва беларуса завербавалі і навучылі на тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
МУС Беларусі ўнесла ў «экстрэмісцкі» спіс адразу 625 асобаў. Цяпер там амаль 1500 прозвішчаў
2022.10.28 15:08

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў