Нацбанк адсправаздачыўся пра запавольванне інфляцыі ў Беларусі


Нацыянальны банк Беларусі на сваім сайце апублікаваў справаздачу пра інфляцыю ў трэцім квартале 2022 года. У верасні яна склала 17,4% (у параўнанні з вераснем 2021 года), а ў чэрвені была 17,6%.

Паквартальная інфляцыя ў Беларусі ў 2020 – 2022 гадах. Інфаграфіка: Нацбанк Беларусі / nbrb.by

Нацыянальны банк абнародаваў справаздачу пра інфляцыю ў Беларусі ў трэцім квартале 2022 года. У верасні яна склала 17,4% год да года, пры гэтым у чэрвені была 17,6%.

У паведамленні рэгулятара гаворыцца, што «паніжэнню інтэнсіўнасці інфляцыі» дапамагло ўмацаванне беларускага рубля, «кансерватыўныя паводзіны айчынных пакупнікоў» і запавольванне інфляцыі ў Расеі. Таксама адбілася стабілізацыя цэнаў на сыравіну і харчы на сусветных рынках.

Адначасова Нацбанк прызнае, што інфляцыю яшчэ можа падштурхнуць перабудова вытворча-лагістычных ланцужкоў, а таксама ўласна падвышаныя інфляцыйныя чаканні.

Інфляцыйныя чаканні насельніцтва ў 2020 – 2022 гадах. Інфаграфіка: Нацбанк Беларусі / nbrb.by

На мінулым тыдні Еўразійскі банк развіцця паведаміў, што інфляцыя ў Беларусі запаволілася ў верасні да 17,4% год да года, у жніўні была 17,9%. Аналітыкі банку адзначалі, што інфляцыя яшчэ можа павысіцца пад ціскам некалькіх фактараў, у тым ліку павышэнне выдаткаў на правядзенне фінансавых транзакцыяў, пастаўкі тавараў і камплектавальных.

Раней Міжнародны валютны фонд у сваім прагнозе адзначаў, што цэны ў Беларусі сёлета вырастуць на 16,5%, налета – яшчэ на 13,1%.

Hавiны
Кіраўнік Нацбанку распавёў Лукашэнку, як Беларусь цудоўна справілася з санкцыямі
2022.10.24 17:08

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў