Пуцін не прыедзе на дзяржсавет Саюзнай дзяржавы: яго правядуць праз відэасувязь


Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін возьме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы праз відэасувязь, піша ТАСС. Паседжанне запланавалі на 4 лістапада.

У Крамлі пацвердзілі ўдзел прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў пасяджэнні Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы 4 лістапада. Але ёсць нюанс.

«Пуцін 4 лістапада праз відэасувязь возьме ўдзел у пасяджэнні Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

28 кастрычніка Лукашэнка падчас сустрэчы з генпракурорам Расеі Ігарам Красновым заявіў, што 4 лістапада адбудзецца «рашучы крок у нашай інтэграцыі». Раней таксама паведамлялі, што на пасяджэнні дзяржсавету могуць быць падпісаныя 28 саюзных праграмаў паглыблення інтэграцыі, а таксама новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы. Але пасля заявы з боку Крамля стала відавочным, што анансаванага падпісання дакументаў не адбудзецца. Падпісанне дакументаў у фармаце відэасувязі немагчымае.

Hавiны
Лукашэнка анансаваў дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Крэмль гэтага яшчэ не пацвердзіў
2021.10.28 13:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў