Следчы камітэт заявіў пра актывізацую змагання з «экстрэмізмам»


Следчы камітэт Беларусі зладзіў брыфінг на тэму «Спецыяльнае вядзенне», падчас якога прагучала пра змаганне ў краіне з «экстрэмізмам».

Следчы камітэт.
Фота: sk.gov.by

Барацьба з «экстрэмізмам» у Беларусі займае асобае месца ў працы Следчага камітэту. Цяпер следчыя актыўна працуюць над такога кшталту «злачынствамі».

«За здзейсненыя злачынствы адміністратарам экстрэмісцкага фармавання «Чорная кніга Беларусі» пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі», – адзначыў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Яўген Архірэеў.

Акрамя таго, следчыя цяпер распачалі спецыяльнае вядзенне у дачыненні кіраўнікоў і ўдзельнікаў Беларускага фонду спартовай салідарнасці. Таксама вылучылі і дзейнасць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады.

«Прадстаўнікі арганізацыі з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам стварылі экстрэмісцкае фармаванне і заклікалі да санкцыяў і іншых незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», – адзначыў Яўген Архірэеў.

Справу ўдзельнікаў і кіраўнікоў Праваабарончага цэнтру «Вясна», «Нехта» і Валерыя Цапкалы таксама вынеслі ў асобнае вядзенне.

Адметна, што ў нашай краіне сілавікі называюць «экстрэмісцкай» або «тэрарыстычнай» любую апазіцыйную дзейнасць.

Спецыяльнае вядзенне дазваляе суддзям разглядаць справу без прысутнасці абвінавачанага, гэта значыць, прысуд выносяць завочна.

Артыкулы
Апублікаваны законапраект, паводле якога ўлады змогуць пазбаўляць беларусаў грамадзянства
2022.09.21 15:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў