У Віцебскай вобласці продаж цукру абмежавалі 2 кілаграмамі на чалавека


Дэфіцытным таварам у асобных рэгіёнах Віцебшчыны стаў цукар. Яго пачалі адпускаць толькі па 2 кілаграмы аднаму пакупніку, паведамляе партал «Народныя навіны Віцебска».

Цукар у беларускіх крамах.
Фота: belsat.eu

З такой рэчаіснасцю сутыкнуліся жыхары асобных вёсак Чашніцкага раёну, якія абслугоўваюцца аўтакрамамі Лепельскага РАЙПО.

Прадаўцы патлумачылі такія меры абмежаванай колькасцю цукру ў выязной краме. Яны апасаюцца, што цукру можа не хапіць усім пакупнікам аўтакрамы.

Пра падобную сітуацыю паведамляюць і жыхары вёсак суседняга Бешанковіцкага раёну. Раней у сацсетках пісалі пра дэфіцыт цукру ў Шаркошчынскім і Глыбоцкім раёнах.

Аб’ектыў
Куды знікае цукар?
2021.09.17 22:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў