Кампанія «А1» вырашыла перанесці рост тарыфаў на 1 лістапада


Будынак аператара сотавай сувязі А1. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аператар сувязі «А1» абвясціў пра перанос анансаваных раней зменаў кошту некаторых паслуг сувязі для фізічных і юрыдычных асоб.

Такім чынам, памеры абаненцкіх плат на тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторых тарыфах, кошт інтэрнэт-трафіку звыш уключанага ў абаненцкага плату для юрыдычных асоб, а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў вырастуць не з 1 кастрычніка, як планавалася раней, а з 1 лістапада.

Усе астатнія змены ўступяць у сілу ў адпаведнасці з раней анансаваных тэрмінам, адзначылі ў кампаніі.

Hавiны
«А1» павышае кошты на мабільную сувязь і інтэрнэт
2021.09.18 15:05

Нагадаем, што кампанія «А1» паведаміла пра павышэнне коштаў 18 верасня. Яны мусілі павялічыцца прыкладна на 4% з 1 кастрычніка.

Таксама пра падаражэнне паведамілі пасля «Белтэлекам» і МТС.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў