Абласны суд адхіліў апеляцыю жыхаркі Івацэвічаў, якую асудзілі за абразу міліцыянта


У Берасці разгледзелі апеляцыю жыхаркі Івацэвічаў Вольгі К., якую асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта. Суддзі абласнога суда падтрымалі сваіх івацэвіцкіх калегаў і пакінулі ранейшы прысуд у сіле.

Вольгу, адзінокую маці, 4 жніўня 2021 года суд Івацэвіцкага раёну прызнаў вінаватай у абразе міліцыянта мясцовага РАУСу Руслана Куцко. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў Telegram-канале пад фотаздымкам Куцко пакінула каментар у выглядзе смайліку «какашка з усмешкай».

Суддзя прысудзіў жанчыне 2 гады «хатняй хіміі» і 2000 рублёў кампенсацыі міліцыянту.

28 верасня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыі Вольгі К. Але суддзі пастанавілі пакінуць прысуд Івацэвіцкага суда ў сіле.

Артыкулы
2 гады «хатняй хіміі» і 2 тысячы рублёў маральнага кампенсаванн за абразу міліцыянта з Івацэвічаў
2021.08.04 12:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў