Палітвязня Ціхана Восіпава пасля этапу змясцілі ў ШІЗА


Асуджанага за наезд на вайскоўцаў палітвязня Ігара Восіпава пасля этапавання змясцілі ў ШІЗА. Жонка палітычнага вязня піша ў сваім Instagram, што такім чынам Ціхана пазбавілі адной з трох дазволеных на год перадачаў.

25-гадовы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў у зале суда. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго патапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб згоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Вольга Восіпава, жонка палітвязня Ціхана Восіпава, паведамляе, што яе мужа пакаралі за парушэнне правілаў унутранага распарадку і змясцілі ў штрафны ізалятар. Прычынаю для спагнання стала тое, што нібыта Ціхан адмовіўся «ўстаць і назвацца» перад працаўнікамі адміністрацыі. Вольга піша, што не асабліва верыць у гэтую версію.

Гісторыі
«Не ведаю ніводнага выпадку, каб ён з кімсьці пабіўся». Гісторыя Ціхана Восіпава, якога абвінавацілі ў наўмысным наездзе на сілавікоў
2021.05.28 09:00

15 жніўня Ціхана Восіпава перавялі ў папраўчую калонію № 15

19 траўня сёлета Менскі гарсуд пакараў 25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Восіпава 11 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Антон Цюменцаў запытваў для яго 12 гадоў калоніі.

Восіпава прызналі вінаватым адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293) і заведама хлуслівы данос (ч. 1 арт. 400).

Hавiны
Ціхана Восіпава, якога абвінавацілі ў наездзе на вайскоўцаў падчас пратэстаў, пакаралі 11 гадамі зняволення
2021.05.19 16:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў