Прэзідэнт Літвы прыбыў з візітам у Кіеў у Дзень дзяржаўнасці Украіны, які адзначаецца ўпершыню. Гітанас Наўседа выступіць у Вярхоўнай радзе і сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Сёння, калі Украіна ўпершыню адзначае Дзень Дзяржавы, у мяне будзе магчымасць звярнуцца да ўкраінскага народу ў Вярхоўнай радзе. Жадаю яшчэ раз сказаць ім, што Літва ёсць і будзе разам з імі. Увесь шлях да перамогі. Тое самае перадам украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму», – напісаў Гітанас Наўседа.
Прэзідэнт Літвы ўручыць Уладзіміру Зяленскаму ордэн Вітаўта Вялікага – найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Літвы.
Таксама Наўседа сёння мае намер наведаць горад Ірпінь у Кіеўскай вобласці, які пацярпеў у выніку ўварвання расейскіх войскаў.
Апошні раз Наўседа наведваў Кіеў 13 красавіка разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі Анджэем Дудам, Эгілсам Лэвітсам і Аларам Карысам. Перад гэтым прэзідэнт Літвы быў з візітам ва ўкраінскай сталіцы 23 лютага, за дзень да пачатку вайны Расеі супраць Украіны.
Алена Рувіна belsat.eu