Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек


Статус палітзняволенага атрымалі Пётр Канстанцінаў, Арцём Федасенка, Яўген Рапін, Святлана Брацянкова і Аляксей Зікееў, абвінавачаныя паводле ч.1 арт.342 КК РБ – «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы нагадваюць, што беларускія пратэсты насілі мірны характар, але супраць пратэстоўцаў ужылі гвалт, гумовыя кулі, вадамёты, святлошумавыя гранаты. Асобныя праявы гвалту варта разглядаць «у кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі».

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па па ч. 1 арт. 342 КК (“Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак”), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – пішуць праваабаронцы.

На 28-е чэрвеня вязнямі сумлення ў Беларусі прызнаныя ўжо 520 чалавек.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў