Карыстальніцы Twitter за жарт прысудзілі год «хатняй хіміі»


Ганна Важнік у судзе.
Фота: spring96.org

28 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну Менску вынес прысуд 26-гадовай Ганне Важнік. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Ганну Важнік, якая працуе настаўніцаю музыкі, прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да абмежавання волі на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову, як і прасіў пракурор Заварзін.

Суддзя Алена Жывіца прызнала жанчыну вінаватай у тым, што яна ў сваім акаўнце ў Twitter перарабіла адзін куплет гімну, пачаўшы з фразы «Мы, экстрэмісты, мірныя людзі». Тым самым, палічыла суддзя, Ганна Важнік здзейсніла здзек з гімну.

Абвінавачаную затрымалі 28 красавіка, а 30 красавіка выпусцілі на волю пад асабістую паруку бацькоў. Ганна Важнік распавяла, што не хацела здзекавацца з гімну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў