Уладзімір Зяленскі расказаў пра «план мінімум» для перамогі Украіны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што яго краіна выйграе вайну з Расеяй, і заявіў, што будзе лічыць перамогай поўнае аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а «план мінімум» – вяртанне тэрыторый да 24 лютага. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв’ю нідэрландскаму тэлеканалу «NOS».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Бучу. 4 сакавіка 2022 года.
Фота: president.gov.ua

Украінскі прэзідэнт кажа, што расейцам усё роўна, колькі людзей яны страцяць, але для яго «перамога без людзей вакол» – гэта не перамога.

«Мы жадаем ваяваць да апошняга ўздыху, але не да апошняга чалавека. Калі ім усё роўна – мне не ўсё роўна», – сказаў Зяленскі.

Зяленскі заявіў, што для спынення гэтай вайны яму дастаткова сесці з адным чалавекам – прэзідэнтам Расеі Пуціным: «Няма іншых людзей, з якімі вы можаце дамовіцца. Усе гэтыя людзі – нішто – ён вырашае ўсё». На ўдакладняючае пытанне, калі Украіна будзе гатова весці перамовы, Зяленскі адказаў «хоць зараз».

Аднак прэзідэнт Украіны лічыць, што перамовы будуць немагчымы, пакуль Украіна не верне тэрыторыю, якую яна трымала да 24 лютага, калі адбылося ўварванне.

«Я не лічу, што ваенным шляхам мы можам аднавіць цалкам усю нашу тэрыторыю. Калі мы вырашым ісці такім шляхам, то страцім сотні тысяч чалавек. Мы павінны як мінімум вярнуцца да 24 чысла і пасля гэтага можам казаць аб адстойванні нашай тэрыторыі шляхам дыпламатыі. Калі мы вернемся на лінію 24 чысла – я ўпэўнены, што Расея сядзе за стол перамоваў», – сказаў Зяленскі.

Зяленскі падкрэслівае, што гэта не азначае, што Данбас і Крым застануцца пад уплывам Расеі, але ён лічыць, што няма магчымасці пачаць перамовы да таго, як гэты раён вернецца ў рукі Украіны. На гэты момант, паводле яго слоў, дыялогу не будзе.

Зяленскі таксама заявіў, што вайна ідзе значна даўжэй, чым першапачаткова меркаваў расейскі прэзідэнт, з-за жорсткага супраціву ўкраінскай арміі. Ён падкрэслівае, што ўкраінцы вельмі матываваны. «Я не думаю, што Пуцін разумее, што людзі, якія жывуць тут, не хочуць быць часткай Расіі».

Пуцін таксама пераацаніў сваё войска, лічыць Зяленскі.

Hавiны
Макрон і Шольц абмеркавалі з Пуціным лёс абаронцаў «Азоўсталі» і заклікалі да наўпроставых перамоваў з Зяленскім
2022.05.28 21:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў