Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу другі раз асудзілі на 15 содняў


Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў не выйшаў на волю пасля арышту – яму дадалі яшчэ 15 содняў, паведамляе прэс-служба Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Максім Пазнякоў, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу.
Фота: Свабодны прафсаюз Беларускі

Пазнякова судзілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП РБ («Парушэнне парадку правядзення ці арганізацыі масавых мерапрыемстваў»). У чым менавіта абвінавацілі прафсаюзнага лідара – невядома.

Hавiны
Невядомыя схапілі старшыню Беларускага незалежнага прафсаюзу
2022.05.17 11:50

Максіма Пазнякова затрымалі раніцай 17 траўня ля дзіцячага садка ў Наваполацку, куды мужчына адвозіў сваіх дзяцей. Старшыню прафсаюзу тады асудзілі на 15 содняў за ўкраінскі сцяг і фразу «Я за незалежнасць» на аватарцы ў «Фэйсбуку».

Hавiны
Працягваецца пераслед незалежных прафсаюзаў. У Салігорску прыйшлі ў галоўны офіс БНП
2022.05.25 12:52
Hавiны
Затрыманых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў прызналі палітвязнямі
2022.05.13 18:55
Абноўлена
Зінаіду Міхнюк за адзін дзень асудзілі на два гады калоніі
2022.05.18 18:49

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў