Кіраўніца Еўракамісіі: ЕЗ вымушаны закупляць расейскую нафту, каб Пуцін не зарабіў больш, прадаючы яе іншым


Еўразвяз вымушаны закупляць расейскую нафту, каб прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не зарабіў яшчэ больш, прадаючы яе іншым пакупнікам на сусветным рынку, а цана на прадукцыю вырасце. Пра гэта заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у эфіры тэлеканалу «MSNBC».

Урзуля фон дэр Ляен.
Фота: Global Look Press

«Нам заўсёды трэба знайсці правільны баланс паміж тым, каб не нашкодзіць нашай эканоміцы занадта моцна… Калі мы з сённяшняга дня цалкам адмовімся ад расейскай нафты, то ён (Пуцін. – Заўв. belsat.eu), верагодна, зможа прадаць яе на сусветным рынку, дзе кошты ўзрастуць, і зарабіць больш», – адзначыла Урзуля фон дэр Ляен.

Раней на гэтым тыдні кіраўніца Еўракамісіі паведаміла, што нафтавае эмбарга – гэта пытанне некалькіх тыдняў. Аднак яна падкрэсліла: Пуцін не павінен атрымаць магчымасць прадаваць энергетычную сыравіну на сусветным рынку за больш высокую цану. Нельга дапусціць, каб нафту, якая прызначалася ЕЗ, рэалізавалі даражэй для іншых пакупнікоў.

У пачатку сакавіка 2022 года прэзідэнт Еўракамісіі прэзентавала шосты пакет санкцыяў Еўразвязу супраць Расеі, які ўключае нафтавае эмбарга і адключэнне «Сбербанку» ад SWIFT.

Hавiны
У траўні на 33 % падаражэла цыбуля, на 7,2 % – алей. Што адбываецца з коштамі на харчы ў Беларусі?
2022.05.28 11:54

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў