Аляксандра Фядуту зноў перавялі на Валадарскага. Справа ідзе да суда


Палітзняволенага Аляксандра Фядуту зноў перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла жонка палітолага Марына Шыбко.

Артыкулы
Аляксандр Фядута ўжо год застаецца за кратамі
2022.04.13 16:17

«Што ў нас новага, а новага тое, што АІФа зноў перавялі на «Валадарку», ужо сёння абжывае новую «хату», – напісала спадарыня Марына. – Так, справа ідзе да суда. За месяц у «амерыканцы» паспеў закупіць крыху кніг, бо вельмі сумаваў без гэтага «шопінгу». У камеры не было тэлевізара, дык АІФ быў «вешчуном» для сукамернікаў. Напісаў, што за содні «праглынуў раман Ірвіна Шоў «Начны парцье», думаў, што фільм Лільяны Кавані – гэта яго экранізацыя, аказалася, што не. Расчараваны. Прачытаў кнігу «Сцебуракаў лес», вельмі добрыя мемуары, зямныя такія, вельмі цікавыя. На чарзе будзе «Чэвенгур» Андрэя Платонава. Атрымліваю асалоду ад вершаў Арсенія Таркоўскага, гэта ў той час, калі не баляць зубы. Усім дзякуе за лісты, вельмі сумаваў без іх. Усім прывітанне. Ну, зараз зноў будзе каранцін на лісты. Вось гэтакія навіны ад АІФа».

Hавiны
У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць
2021.12.27 14:05

Аляксандра Фядуту затрымалі 13 красавіка 2021 года ў Маскве паводле падазрэння ў «змове з мэтай захопу ўлады».

Праз некалькі дзён пасля арышту, 17 красавіка, Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асобаў, што нібыта планавала замах на яго і ягоных дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Адначасова з заяваю на дзяржаўным тэлеканале выйшаў сюжэт, у якім кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што спыненая праца арганізаванай групы, якая спрабавала захапіць уладу ў Беларусі.

Артыкулы
Аляксандра Фядуту, які больш за год застаецца за кратам, прызналі палітвязням. Разам з ім яшчэ сем чалавек
2022.04.20 18:22

Па гэтай жа справе праходзяць: Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.

З іх Зянковіч, Кастусёў і Галубовіч знаходзяцца ў СІЗА. Да астатніх Генпракуратура завочна прымяніла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама паведамлялася, што Беларусь накіруе запыты аб экстрадыцыі Ігара Макара і Віталя Макаранкі ў Літву і Украіну.

20 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандра Фядуту палітвязнем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў