Матэўш Маравецкі выказаў спачуванне сваякам палітвязня Вітольда Ашурка


Палітычны вязень Вітольд Ашурак 21 траўня памёр у шклоўскай калоніі пры нявызначаных акалічнасцях.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі напісаў у сваім Twitter, што «падзяляе боль сямʼі і малітвы за душу нябожчыка Вітольда Ашурка, палітычнага вязня і вялікага патрыёта Беларусі, дзядуля якога быў забіты НКВД у Катыні».

Раней спачуванні сямʼі Вітольда Ашурка выказалі амбасадарка ЗША ў Беларусі і прадстаўніцтва ЕЗ.

Вітольд Ашурак загінуў у турме пры нявызначаных акалічнасцях 21 траўня. Цела сваякам не аддавалі некалькі дзён, а ў пасведчанні пра смерць напісалі, што яе прычына высвятляецца. Сваякам паведамілі пра спыненне сэрца, хоць яны і адзначаюць, што праблемаў са здароўем памерлы не меў. 26 траўня Следчы камітэт апублікаваў відэа нібыта з камеры, дзе трымалі Вітольда Ашурка. На ім бачна, што чалавек упаў і ўдарыўся галавой, але не ясна, ні хто гэты чалавек, ні чаму ён упаў, ні што было перад і пасля гэтых кадраў.

Аб’ектыў
Андрэй Мельнікаў: «Калі катаванням даецца зялёнае святло, рана ці позна яны выходзяць з-пад кантролю»
2021.05.26 22:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў