Нідэрланды замарозілі беларускія і расейскія актывы на 633 млн еўраў


Нідэрланды замарозілі расейскія і беларускія актывы на 633 млн еўраў праз санкцыі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Volkskrant» са спасылкай на кіраўніка МЗС Вопке Гукстра.

Акрамя грашовых сродкаў, пад блакаванне трапілі 20 караблёў і 6 самалётаў расейскіх уладальнікаў.

Фота: flipboard.com

Усяго, са звестак Еўрапейскай камісіі, краіны – сябры ЕЗ замарозілі расейскія актывы на суму, не меншую за 29,6 млрд долараў, але палова краінаў-сябраў яшчэ не паведаміла пра сумы. Вялікая доля замарожаных актываў у Еўразвязе прыпадае на Францыю: 22, 8 млрд еўраў, пераважна гэта грошы Цэнтрабанку Расеі. Бельгія паведамляе, што замарозіла 2,7 млрд еўраў.

Таксама Палата прадстаўнікоў ЗША 27 красавіка ўхваліла закон аб канфіскацыі расейскай уласнасці, што трапіла пад санкцыі. Паведамляецца, што канфіскацыя пройдзе з мэтай яе продажу і аказання дадатковай дапамогі Украіне.

Аналітыка
Пад ядравым парасонам. У чым сіла NATO і чаму яе так баіцца Расея?
2022.04.28 09:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў