Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі


Пастаўкі, якія закрывалі амаль палову патрэбы Індыі ў калійных угнаеннях, пацярпелі ад санкцыяў супраць Беларусі і Расеі, паведамляе «Times of India».

Цяпер Індыя шукае замену калійным угнаенням у Канадзе, Ізраілі і Іярданіі.

Чацвёртае рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій».
Фота: kali.by

Згодна з разлікамі, у красавіку – верасні Індыі неабходна каля 2 млн тон угнаенняў, з якіх 1,2 млн тон краіна плануе атрымаць у Канадзе, а 0,88 млн тон – у Ізраілі і Іярданіі. Пачатковыя запасы складалі каля 0,5 млн тон.

Летась Індыя завезла каля 1,4 млн тон угнаенняў з Беларусі і 0,6 млн тон – з Расеі.

Пасля вайны ва Украіне ўгнаенні ўжо падаражэлі з 280 да 590 долараў за тону. Таксама ўрад Індыі пастанавіў кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэнаў на калійныя ўгнаенні. На гэта выдаткуюць 8 млрд долараў.

На год Індыі трэба каля 4,2 млн тон калійных угнаенняў. Урад краіны ўжо шукае дадатковыя крыніцы паставак, калі канфлікт працягнецца і санкцыі будуць захоўвацца. Цяпер супраць беларускіх вытворцаў і трэйдараў калійных угнаенняў дзейнічаюць санкцыі ЗША, а некаторыя краіны адмаўляюцца ад транзіту беларускага калію.

Аналітыка
Куды перанакіраваць беларускі экспарт? Задача з трыма невядомымі
2022.04.18 12:20

АД belsat.eu

Стужка навінаў