«Справу Ціханоўскага» гатовыя перадаць у суд. Стала вядома, у чым вінавацяць фігурантаў


Галоўнае следчае ўпраўленне Беларусі паведаміла пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы супраць Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова, Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча. Цяпер вядомы поўны спіс абвінавачанняў.

Усім затрыманым інкрымінуюць «арганізацыю масавых беспарадкаў» (ч.1 арт.293 КК РБ). Толькі паводле гэтага артыкула могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Міколу Статкевічу выставілі толькі гэты артыкул, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу выставілі таксама «распальванне сацыяльнай варожасці адносна прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў» (ч.3 арт.130 КК РБ). Па гэтай жа справе, а таксама «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 КК РБ) і «пагрозы на адрас старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі» (ч.2 арт.191 КК РБ) праходзяць у дадатак Сяргей Ціханоўскі, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў.

Hавiны
Што не так з «віною» Ігара Лосіка ў фільме БТ
2021.04.28 16:09

Калі можа адбыцца суд, не паведамляюць. Іншыя дэталі расследавання Следчы камітэт прапануе даведвацца з фільма БТ «Подавляющее меньшинство».

Усе фігуранты справы прызнаныя цяпер палітычнымі зняволенымі. Да сённяшняга дня ўсе абвінавачанні супраць іх не былі вядомыя, хоць Статкевіча, Ціханоўскага, Сакава затрымалі яшчэ ў канцы траўня 2020 году, а астатніх — у чэрвені.

Артыкулы
Статкевіч адзін у камеры, бо сам так папрасіў. Што вядома пра палітвязня
2021.04.28 17:26

АА belsat.eu

Стужка навінаў