Памёр падлетак, які падпаліў сябе ў Лунінецкім раёне


Хуткая дамамога.
Фота: ТК / Белсат

17-гадовы падлетак, які абліў сябе невядомай вадкасцю і падпаліўся, 27 красавіка ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр ва ўстанове аховы здароўя, паведамляе БелТА.

Цяпер Следчы камітэт расследуе крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 145 (давядзенне да самагубства) КК, высвятляе абставіны здарэння. Следчыя дапытваюць усіх магчымых сведак, прызначаны шэраг неабходных экспертных даследаванняў.

23 красавіка ў аграгарадку Палескі Лунінецкага раёну падлетак у закінутым будынку абліў сябе невядомай вадкасцю і падпаліў. Пачуўшы ягоныя крыкі, аднавяскоўцы прыйшлі на дапамогу, выклікалі хуткую медычную дапамогу.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў