Мінэнерга пагражае штрафам кампаніі «Siemens» за невыкананне дамоўленасцяў


У Міністэрстве энергетыкі Беларусі пракаментавалі, што пакуль інфармацыю аб прыпыненні паставак абсталявання з боку кампаніі «Siemens» ведамства не атрымала.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сёння паведаміла, што Шведскае Экспартна-крэдытнае агенцтва (EKN) замарожвае ўгоду з Беларуссю на час далейшага разгляду сітуацыі ў тым ліку і звязанай з санкцыямі. Міністэрства энергетыкі адрэагавала на гэтую інфармацыю.

«Афіцыйна інфармацыі аб прыпыненні паставак абсталявання ў межах праекту па будаўніцтве ў Беларусі пікава-рэзервовых крыніц ад кампаніі ў Міністэрства не паступала», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Прэсавая служба ведамства таксама паведамляе, што напярэдадні адбылася працоўная сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі «Siemens». Бакі абмеркавалі рэалізацыю праекту, у тым і тэрміны паставак абсталявання.

Летась «Siemens Industrial Turbomachinery» выйграла тэндары на пастаўку абсталявання для будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніцаў на базе Бярозаўскай і Лукомльскай ГРЭС, Наваполацкай ЦЭЦ і менскай ЦЭЦ-5. Паводле ведамства, на ўсіх аб’ектах цяпер вядуцца будаўніча-мантажныя работы.

Каштарыс праекту складае каля 500 млн долараў ЗША.

Згодна з умовамі кантракту, беларускі бок унёс авансавыя плацяжы і частка абсталявання ўжо адгружаная. Мінэнерга таксама пагражае шведскай кампаніі, што ў выпадку зрыву кантракту прадугледжаныя штрафныя санкцыі.

Аналітыка
Ці спыніць Расея пастаўкі нафты ў Беларусь праз амерыканскія санкцыі? Тлумачаць эканамісты
2021.04.28 14:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў