Міліцыянты затрымалі менчука за абразу дзевяці працаўніц АМАПу


Аператыўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС схапілі 32-гадовага жыхара Менску. Злачынства, якое інкрымінуюць мужчыну, – абразлівы каментар пад агульнай фатаграфіяй прадстаўніц менскага АМАПу, піша прэсавая служба МУС.

32-гадовага менчука затрымалі за каментар пад фотаздымкам дзевяці працаўніц сталічнага АМАПу. Затрыманы распавёў, што нібыта паддаўся ўплыву дэструктыўных тэлеграм-каналаў, у тым ліку і таго, дзе быў размешчаны здымак, і выказаў у каментары негатыўнае стаўленне да амапавак.

Следчыя ў сваю чаргу завялі крымінальную справу за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Hавiны
Працяг «карагоднай справы» ў Берасці. Маці і дачку прапаноўваюць адправіць на «хімію», грамадзяніна Расеі – ў калонію
2021.04.28 13:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў