МЗС пра размяшчэнне расейскай ядравай зброі ў Беларусі: Гэта не з'яўляецца навіной у сферы ваеннага супрацоўніцтва


Беларускі МЗС пракаментавала планы размяшчэння на тэрыторыі краіны расейскай ядравай зброі: гэта не навіна, падобнае існуе ў стасунках ядравых і неядравых дзяржаў NATO; на змену канфрантацыі павінен прыйсці канструктыўны дыялог. Адпаведнае паведамленне размешчана на афіцыйным сайце ведамства. 

Міністэрства замежных справаў Беларусі. Крыніца: belmarket.by

28 сакавіка МЗС РБ пракаментавала перспектыву размяшчэння на тэрыторыі краіны расейскай такчычнай ядравай зброі, назваўшы падобную супрацу ядравых і няядравых дзяржаў «не навіной».

«Гэта не зʼяўляецца навіной у сферы ваеннага супрацоўніцтва неядравай і ядравай дзяржаў. У NATO даўно існуе практыка «сумесных ядравых місіяў», самалёты краін-членаў Альянсу сертыфікаваны для палётаў з ядравай зброяй, ідзе падрыхтоўка лётнага складу для такіх місій, праводзяцца адпаведныя вучэнні. На тэрыторыі еўрапейскіх краін-членаў NATO захоўваюцца звыш 150 адзінак тактычнай ядравай зброі ЗША, падрыхтавана больш за 250 самалётаў для іх магчымага прымянення», – гаворыцца ў паведамленні.

Апроч таго, беларускі бок заклікаў «усіх партнёраў» да дыялогу, адзначыўшы што «на змену канфрантацыйнай рыторыцы і спіралі гонкі ўзбраенняў павінен прыйсці канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялог, накіраваны на ўмацаванне архітэктуры глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, шматбаковых механізмаў раззбраення, нераспаўсюду і кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ў ядравых».

Hавiны
Еўразвяз гатовы даць адказ на размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі
2023.03.26 21:30

МЗС таксама адзначае, што Беларусь падвяргаецца «беспрэцэдэнтнаму палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму ціску з боку ЗША, Вялікай Брытаніі і іх саюзнікаў па NATO, а таксама дзяржаў-членаў Еўрапейскага звязу», і звяртае ўвагу на нарошчванне на тэрыторыі суседніх краін-членаў NATO ваеннага патэнцыялу ў непасрэднай блізкасці ля беларускіх межаў. Таму «Беларусь прадпрымае вымушаныя дзеянні ў адказ па ўмацаванню ўласнай бяспекі і абараназдольнасці. Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам».

МЗС мяркуе, што навучанне беларускіх пілотаў кіраванню самалётамі са спецыфічнымі боепрыпасамі, мадэрнізацыя такіх самалётаў, размяшчэнне ядравых боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Менску кантролю за імі, а таксама доступу да адпаведных тэхналогіяў, «ніякім чынам не супярэчаць палажэнням артыкулаў I і II Дамовы аб нераспаўсюдзе ядравай зброі».

Як паведамляў «Белсат», Уладзімір Пуцін 25 сакавіка зрабіў заяву, што Расея збіраецца размясціць сваю тактычную ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі і што гэтым не парушыць рэжым яе нераспаўсюджання.

Hавiны
Кітай не падтрымаў рашэння Пуціна размясціць ядравую зброю ў Беларусі
2023.03.27 16:51

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў