Украінскія войскі вызвалілі горад Ірпінь ад расейскіх вайскоўцаў


ЗСУ і тэрытарыяльная абарона вызвалілі горад Ірпінь у Кіеўскай вобласці ад расейскіх войскаў, паведаміў кіраўнік горада Аляксандр Маркушын у Facebook.

Горад Ірпінь пад Кіевам. 4 сакавіка 2022 года.
Фота: Oleksandr Ratushniak / dpa

Аляксандр Маркушын заявіў, што зараз у Ірпені праходзіць зачыстка, і папрасіў мясцовых жыхароў, якія пакінулі горад, пакуль не вяртацца з-за магчымых атак і дадаў, што Ірпінь – усё яшчэ небяспечнае месца.

Таксама мэр гораду паведаміў, што цяпер ЗСУ замацоўваюцца на занятых рубяжах і далей маюць намер вызваліць Бучу, Гостомель і Ворзель.

Ірпінь – гэта прадмесце, якое знаходзіцца за шэсць кіламетраў да Кіева. Месца стала адной з самых «гарачых кропак» падчас нападу расейскіх вайскоўцаў, яго абстрэльвалі з артылерыі, было разбурана шмат жылых дамоў. Баі ў горадзе пачаліся з першых дзён вайны.

Гісторыі
«Яны білі па вакзале, адкуль ехалі бежанцы». Аповед украінкі, якая апошнім цягніком з’ехала з Ірпіня
2022.03.15 19:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў