Пад Мазыром расейскі ваенны грузавік з літарай «V» урэзаўся ў легкавушку


Расейскі ваенны грузавік з літарай «V» трапіў у ДТЗ пад Мазыром. Ён наехаў і памяў легкавую машыну, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Паведамляецца, што аварыя адбылася ў 15:40 на ўездзе ў Мазыр з боку Ельска па аўтатрасе Р31, каля прыпынку «Мазырсоль» насупраць аўтазапраўкі «Беларуснафта».

Расейскі ваенны грузавік трапіў у ДТЗ пад Мазыром.
Фота: motolkohelp/ Telegram

Відэа здарэння:

На здымках відаць, як КамАЗ пратараніў і ўпёрся ў правы бок легкавой машыны, задняя частка якой цалкам памятая, а таксама адсутнічае левае задняе кола. Машына, верагодна, не падлягае аднаўленню.

На месцы аварыі працуе экіпаж ДАІ, калона расейскіх ваенных грузавікоў з літарамі V – КамАЗы і «Уралы», – стаяць прама на дарозе. Перад месцам ДТЗ, на трасе Р-31, утварыўся вялікі затор.

Расейскі ваенны грузавік трапіў у ДТЗ пад Мазыром.
Фота: motolkohelp/ Telegram

Беларускія ўлады афіцыйна не паведамляюць аб аварыі.

Hавiны
Расея збіраецца спрасціць атрыманне грамадзянства з прычыны «несяброўскага стаўлення» да расейцаў
2022.03.28 16:26

АД belsat.eu

Стужка навінаў