Новыя метады пераследу. Берасцейца абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» за артыкулы ў «Вікіпедыі»


Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што пракуратура Берасцейскай вобласці перадае ў суд крымінальную справу супраць 30-гадовага берасцейца. Мужчыну абвінавачваюць у дзеяннях, якія нібыта дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь.

скрын

З ананімных крыніц стала вядома, што згодна з матэрыяламі крымінальнай справы абвінавачаны з 29 снежня 2020 года да 30 красавіка 2021 года «прадставіў грамадскасці заведама хлуслівыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь: размясціў недакладную інфармацыю на інтэрнэт-сайтах замежнай арганізацыі «Вікімедыя Фаўндэйшн, Інк.» (ЗША) і міжнароднай арганізацыі «Міжнароднае таварыства правоў чалавека» (Германія).

Акрамя таго, абвінавачаны нібыта «перадаў заведама хлуслівыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей».

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак пераследу за артыкулы ў «Вікіпедыі». 11 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу забралі прадпрымальніка і вядомага аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна. 12 сакавіка суд пакараў яго 15-дзённым арыштам паводле арт. 24.3 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Пасля адбывання арышту Бернштэйн не выйшаў на свабоду. Мужчыну выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Артыкулы
Прадпрымальнік і аўтар «Вікіпедыі» Марк Бернштэйн не выйшаў пасля 15 содняў зняволення
2022.03.26 10:00

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў