Расейскія салдаты ва Украіне падзякавалі за дапамогу некалькім беларускім манастырам


Расейскія вайскоўцы дзякуюць за гуманітарную дапамогу некалькім беларускім манастырам, сярод іх Лаўрышаўскі (на Наваградчыне) і Жыровіцкі. Раней звестак аб тым, што яны адкрыта падтрымліваюць расейскую агрэсію ва Украіне, не было. 

Расейскія вайскоўцы дзякуюць беларускім манастырам за гуманітарную дапамогу.
Фота: скрыншот з відэа «Беларусь головного мозга» / Telegram

Расейскія прапагандысцкія каналы распаўсюджваюць відэа, на якім салдаты войскаў РФ, што знаходзяцца ва Украіне, дзякуюць за дапамогу беларускім праваслаўным манастырам, прыкмеціла «Беларусь головного мозга».

«Выражаем вялікую падзяку матушцы Гаўрыіле за адпраўленую гуманітарную дапамогу, прыхаджанам манастыроў Гарадненскага [верагодна, меўся на ўвазе Гарадзенскі жаночы манастыр], Навагрудскага, Жыровіцкага. У асобе ігуменні нас падтрымлівае ўся праваслаўная Беларусь», – гавораць на камеру чацвёра байцоў расейскіх падраздзяленняў.

Сярод рэчаў, якія ўваходзяць у гуманітарную дапамогу, салдат пералічае плашчы, дажджавікі, салодкія падарункі і іконы.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак, калі расейскія вайскоўцы дзякуюць ігуменні Гарадзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра Гаўрыіле за гуманітарную дапамогу. Яна кіруе манастыром ужо больш за 30 гадоў (свецкае імя Марыя Глухава). Свайго ўдзелу ў дапамозе расейскім вайскоўцам у манастыры не хаваюць.

Аб’ектыў
Хто ў Беларусі дапамагае агрэсару?
2024.01.05 21:05

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў