Адзін з правераных спосабаў з’ехаць цяпер з Львова – чыгунка. Карэспандэнтка «Белсату» кажа, што колькасць людзей на вакзале перавысіла тысячу асобаў. Яны паўсюль: на платформах, у пераходах паміж перонамі, у зале чакання. Многія тут больш за содні, стомленыя і змучаныя. Часам здараецца цісканіна.
Вакзал патрулюе паліцыя і супрацоўнікі тэрытарыяльнай абароны. У журналістаў перыядычна правяраюць дакументы, здымаць не забараняюць, але просяць не фатаграфаваць вайскоўцаў.
АК, Саша Альтэр belsat.eu