Данецк пасля абстрэлу. Хто адказны?


Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

Хто дакладна атакаваў горад, які знаходзіцца на кантраляванай праз «ДНР» тэрыторыі, сказаць цяжка: абодва бакі падаюць супрацьлеглую інфармацыю і перакладваюць адказнасць адзін на аднаго. Пра сітуацыю ў Данецку пагутарылі з нашым канаткам на месцы.

З моманту эскалацыі сітуацыі на Данбасе, якая адбылася 17 лютага, загінула 46 мірных жыхароў Данецкай вобласці, 133 чалавекі атрымалі раненні, з іх двое дзяцей, паведамляе агенцтва УНІАН. Як паведамляе крыніца «Белсату», эвакуацыя і мабілізацыя на тэрыторыі «ДНР» і «ЛНР» адмененыя, большасць мабілізаваных і добраахвотнікаў ужо знаходзяцца на баявых пазіцыях. Сярод іх – шмат маладых хлопцаў, якая ні разу не трымалі зброю ў руках. Таксама наша крыніца паведамляе, што частка насельніца рэгіёну намагаецца не выходзіць з дамоў, альбо пазбягае блокпосты, каб не патрапіць пад мабілізацыю.

Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

28 лютага ўскраіны Данецку пацярпелі ад моцнага абстрэлу, у выніку якога загніў мужчына. Ён працаваў газаўшчыком. Хто дакладна атакаваў горад, сказаць цяжка. Расейская праўладныя СМІ паведамляюць, што абстрэл Данецку арганізавала ўкраінскае войска. У сваю чаргу старшыня Данецкай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Павел Кірыленка паведаміў, што па стане на 16:30 пад расейскія ўдары трапілі па меншай меры дзевяць населеных пунктаў. Данецку і яго бліжэйшых прыгарадаў у гэтым спісе на момант публікацыі няма.

Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Данецк, Украіна. 28 лютага 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат

 

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем падзеі пятага дня
2022.02.28 23:25

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў