Пачатак валютных гандляванняў на Беларускай валютна-фондавай біржы перанеслі на гадзіну, паведамляецца на сайце біржы. Тым часам банкі самастойна павялічваюць курсы валют.
Гандляванні на БВФБ адбываюцца з панядзелку да пятніцу ад 10 да 13 гадзіны. Але сёння БВФБ пастанавіла перанесці гандляванні на адну гадзіну. Пачатак абвясцілі а 11 гадзіне.
У Расеі Цэнтрабанк таксама перанёс пачатак асноўных гандляванняў на Маскоўскай біржы.
У беларускіх банках курсы валют растуць. Цяпер некаторыя банкі прадаюць долар ЗША па 3,2 рублі, еўра – 3,55.
РК belsat.eu