Супраць дачкі Паўла Латушкі завялі крымінальную справу


Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры «Студыі «Белсат» распавёў, што ў Беларусі сілавікі супраць яго дачкі распачалі крымінальную справу. Паводле словаў палітыка, сілавікі арыштавалі кватэру яго дачкі – Яны Латушкі.

Супраць Яны Латушкі, дачкі кіраўніка НАУ Паўла Латушкі завялі крымінальную справу. Падрабязнасцяў палітык пакуль не ведае.

«Падчас выступу Лукашэнкі працаўнікі ДФР КДК паведамілі, што супраць дачкі завялі крымінальную справу. Але на якой падставе, у чым яе абвінавачваюць – у пастанове не сказана. Пазней мы даведаліся, што наклалі арышт на кватэру маёй дачкі. А гэта кватэра маіх бацькоў, якую яны атрымалі яшчэ з часоў савецкага саюзу. Таму ў дачыненні да маёй сям’і гэта стала 7-ай крымінальнай справай», – распавёў «Белсату» Павел Латушка.

Hавiны
Cуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на працяг тэрміну зняволення
2022.01.28 17:41

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў