«Баязлівец Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь». Аляксандра Герасіменя запісала зварот пра пагрозу вайны


Вядомая беларуская спартоўка і алімпійская прызёрка Аляксандра Герасіменя звярнулася да ўсіх беларусаў, украінцаў і расейцаў з заклікам перадухіліць вайну. Яе відэазварот апублікаваў youtube-канал Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

«Спорт заўсёды быў за мір. Захаванне міру і сяброўства паміж народамі – гэта наша галоўная алімпійская місія», – кажа ў звароце Аляксандра Герасіменя.

Спартоўка падкрэслівае, што на сёння самая сапраўдная пагроза свабодзе і міру на нашых землях – вялікая колькасць войскаў, сканцэнтраваная ў Беларусі каля межаў Украіны.

«Два састарэлыя дыктатары – Пуцін і Лукашэнка, дзеля ўтрымання аднаасобнай улады могуць у любы момант развязаць крывавую братазабойчую вайну супраць Украіны і ўкраінскага народу. Цяпер гэта самая галоўная небяспека для нас усіх», – кажа Герасіменя.

Яна адзначае, што фактычная акупацыя Беларусі ўжо адбылася.

«Суверэнітэт Беларусі ўжо страчаны, баязлівец і хлус Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь. Мы, беларусы, павінны гэта сёння прызнаць і неадкладна распачаць кампанію ў абарону незалежнасці і міру», – гаворыць у відэазвароце Аляксандра Герасіменя.

Hавiны
«Рускі Іван, ідзі дамоў!» Беларусы пікетавалі расейскую амбасаду ў Варшаве
2022.01.28 00:07

Ад імя ўсіх беларускіх спартоўцаў і Фонду спартыўнай салідарнасці яна выказвае падтрымку ўкраінскаму народу і абвяшчае гатовасць зрабіць усё магчымае для абароны свабоды і незалежнасці Украіны.

«Сёння мы павінны перадухіліць вайну. Мы заклікаем усіх беларусаў, украінцаў, расіян аб’яднацца і не даць праліць нашу кроў дзеля геапалітычных амбіцыяў», – заклікала Аляксандра Герасіменя.

Інтэрв’ю
Аляксандра Герасіменя прадала другі медаль праз NFT-аўкцыён. Што яшчэ выстаўляюць беларускія спартоўцы?
2022.01.18 16:34

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў